Віншаванне рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка з 80-годдзем універсітэта
Дарагія Купалаўцы! Ад шчырага сэрца віншую Вас са значнай падзеяй у жыцці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – 80-годдзем з дня заснавання!
80 гадоў – слаўная дата, якая з’яўляецца пераканаўчым доказам значнасці Універсітэта.
За гэтай лічбай – д оўгі, часамі няпросты, насычаны ўнікальнымі справамі шлях станаўлення і развіцця. Мы ганарымся яркімі старонкамі летапісу Універсітэта, імёнамі тых, хто стаяў ля выток аў яго стварэння, хто забяспечвае яго аўтарытэт і запатрабаванасць сёння.
Азіраючыся назад, можна з упэўненасцю адзначыць, што ўсе 80 гадоў у гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы былі часам мэтанакіраванага руху наперад. Прыемна ўсведамляць, што свой дзень нараджэння Купалаўскі ўніверсітэт сустракае, дэманструючы адпаведнасць не толькі выклікам сённяшняга дня, але і маю чы вялікі творчы і прафесійны патэнцыял, добры зачын для новых поспехаў і плённых пачынанняў.
Наш Універсітэт малады душой! Абапіраючыся на багатыя традыцыі класічнай адукацыі, назапашаны вопыт, мы з упэўненасцю глядзім у будучыню, адкрыты для новых ідэй і дасягненняў. Пераканана, патэнцыял развіцця Універсітэта – у згуртаванай адзінымі мэтамі Купалаўскай сям’і, плённай працы выкладчыкаў і супрацоўнікаў,
ініцыятывах студэнтаў, поспехах выпускнікоў і ветэранаў.
Прыміце, калі ласка, шчырыя словы падзякі за ваш асабісты ўнёсак у росквіт Alma mater, неабыякавасць да лёсу роднага Універсітэта! Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы жадаю творчай атмасферы,
стабільнасці і росквіту! Усім прадстаўнікам Купалаўскай сям’і – любові да сваёй справы, новых смелых ідэй, яркіх здзяйсненняў, кахання і дабрабыту!
І няхай у дасягненні сумесных поспехаў нам дапаможа сапраўдная карпаратыўная супольнасць, калі Купалаўцы разам будуць імкнуцца да новых вяршыняў!
Са святам, дарагія Купалаўцы!
З юбілеем, родны Універсітэт!
З вялікай павагай,
Рэктар універсітэта Ірына Кітурка