У Купалаўскім універсітэце адбыўся выпускны баль для лепшых студэнтаў
Сёлета ўрачыстае мерапрыемства прайшло на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга 25 чэрвеня.
Сярод сотні самых таленавітых выпускнікоў прысутнічалі лаўрэаты прэмій за дасягненні ў галіне навукі, прызёры спартыўных спаборніцтваў і пераможцы творчых конкурсаў.
Разам з кіраўніцтвам універсітэта павіншаваць лепшых выпускнікоў прыйшлі ганаровыя госці: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, генеральны дырэктар ААТ «Гродна-Азот» Ігар Ляшэнка, начальнік УДАІ УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Бяляўскі.
Раздзялілі радасны момант і самыя дарагія людзі выпускнікоў – іх бацькі.