ВУЗЕЛОК

Осенний лист танцует джаз,
И сердце снова замирает.
Как хорошо, что жизнь — сейчас,
И жаль, что мы об этом забываем.
Я шею снова кутаю плотней
От ветра и от взглядов злых.
Мне осенью от шарфа не теплей,
Мне солнцем в сентябре сияешь ты.
Пусть столбик ртутный вниз ползет,
Я склонна здесь синоптикам не верить,
Ведь слово твое греет и живет
На сердце маленьком изысканной камеей.
Элина ВЕЛЕСИК, выпускница педагогического факультета
Ужо каторы ліст спадае з клёна,

І спеў дажджу пранізліва гучыць,
Але ж кастрычнік з навіной цудоўнай
Настаўнікаў павіншаваць хутчэй бяжыць
Нягледзячы на сумнае надвор’е,
На справы і на клопаты свае,
Здароўя, поспехаў, усмешак мора
Жадаюць вучні ўсёй Купалаўскай сям’і.
Вучыць дзяцей — нялёгкая задача.
Настаўнікам не кожны можа быць.
Для нас, для вашых вучняў, многа значыць
У Ваша свята Вам віншаванні падарыць.
Наталля ГУЗЕВІЧ, выпускніца філалагічнага факультэта
Думкi на сэрцы
Твой позірк для жыцця майго, як асалода.
Так вабіш зноў, што ледзь прыкметна чую голас твой.
Жыцця, здаецца, перавернецца дарога,
Калі ў душы настане лёгкасць, супакой.

І вечнае пытанне: — А чаму?
А для чаго я марыў пра багацце?
Але, нарэшце, потым зразумеў,
Што далёка не ў ім складаецца шчасце.
Наш лёс, як маленькая зорка,
Што кожны дзень так ярка ззяе ўноч,
Але наступіць час, і згасне ўсё навокал,
І вось тады спазнаеш, які ёй цяжкі выпаў лёс.
Жывём мы тут толькі часова,
Углядаючыся кожны дзень ў любоў,
Бо без яе не варта жыць на свеце сёння —
Яна сапраўдны скарб, калі на сэрцы чуеш боль.
Ангеліна ЦЕЛЕШ, студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта

Сейчас бы вечер, Мы с тобою,
А с нами тусклый теплый свет,
Тот плед, с коряво шитою дырою,
И фильмов ужасов букет.
Сейчас бы вечер, Мы с тобою,
А с нами поздний золотой рассвет,
Что приносит лишь с собою
Сонный холод на паркет.
Сейчас бы лето, Мы с тобою,
А с нами только музыка костра.
Ведь листья падают толпою,
Чтоб люди помнили всегда Родные сердцу вечера.
Анна КОВЗЕЛЬ, студентка 2 курса факультета биологии и экологии
Прызванне – быць педагогам
Педагогі адыгрываюць важную ролю ў жыцці кожнага чалавека. На працягу ўсёй вучобы настаўнікі не толькі даюць веды, але і дапамагаюць навучыцца наладжваць сяброўскія ўзаемаадносіны ў калектыве і стаць сапраўднымі людзьмі ў будучыні.
Такім настаўнікам стала для мяне Зоя Аляксандраўна Бушэйка. Яна прысвяціла 38 годаў сваёй педагагічнай дзейнасці выхаванню і навучанню маладога пакалення беларускай мове і літаратуры ў СШ № 32 г. Гродна. Сваім прыкладам яна аказала на мяне моцны ўплыў у фарміравані асобы.

Яшчэ з першага класа Зоя Аляксандраўна марыла стаць настаўніцай і на працягу ўсёй вучобы яе жаданне не толькі не страцілася, але і стала мацнейшым. Калі яна стала настаўніцай, то вельмі адказна адносілася да падрыхтоўкі ўрокаў: на кожны занятак быў напісаны новы арыгінальны канспект, яна не магла дазволіць сабе прыйсці на ўрокі са старымі планамі. Зоя Аляксандраўна старалася ўлюбіць кожнага ў родную мову. Гэтаму спрыяла яе творчасць: заданняў з падручніка на ўроках амаль не было, таму што настаўніца прыдумвала і ла свае, крэатыўныя, якія маглі больш зацікавіць вучняў. Звычайна свае ўласныя методыкі і тэхналогіі прымяняла ў навучанні, а ўжо потым даведвалася, што яны існуюць на самой справе і імі карыстаюцца іншыя настаўнікі.
Вялікую ўвагу Зоя Аляксандраўна надавала патрыятычнаму выхаванню вучняў: прывівала любоў не толькі да роднай мовы і літаратуры, але і да народных традыцый, да нацыянальнай спадчыны, арганізоўвала падарожжы па роднай краіне. Дзе толькі мы не пабывалі! Нясвіжскі, Гальшанскі, Мірскі, Лідскі замкі, Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць-герой, Хатынь… Пералічыць усе месцы проста немагчыма.
З кожным выпускам Зоя Аляксандраўна абавязкова хадзіла ў паходы, дзе разам з вучнямі спявала пад гітару беларускія песні, расказвала ім казкі, легенды, паданні роднага краю.
Яна заўсёды была для вучняў не толькі настаўнікам, але і сябрам, якому можна даверыць свае перажыванні і папрасіць дапамогі. Зоя Аляксандраўна разам з дзецьмі гуляла ў пэйнтбол, каталася на лыжах, удзельнічала
ў квэстах. Яна надзвычай вясёлы чалавек, з добрым пачуццём гумару.
У Зоі Аляксандраўны шмат дзяржаўных узнагарод за сумленную працу, але самая дарагая з іх – гэта Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Шматлікімі перамогамі яе вучняў ганарыцца наша школа. Некаторыя яе выпускнікі абралі ў сваім жыцці прафесію педагога, менавіта таму, што іх настаўніца заўсёды была прыкладам дабрыні, шчырасці, любові да дзяцей, крыніцай бясконцых творчых ідэй і натхнення. Зоя Аляксандраўна заўсёды працавала з вялікім жаданнем аддаваць цеплыню свайго сэрца вучням. Можа таму выпускнікі Зоі Аляксандраўны мараць, каб у іх дзяцей быў такі ж педагог.
Зоя Аляксандраўна – гэта чалавек, які знойдзе агульную мову з кожным. Менавіта яна дапамагла мне ў выбары будучай пра- фесіі. Дзякуючы яе падказкам я зразумела, что жадаю звязаць сваё жыццё з людзьмі і прынесці ім карысць.
Алеся МАСКАЛЕНКА, студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму