Выпускны баль для студэнтаў адбыўся 26 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі 100 выпускнікоў, якія за перыяд студэнцтва паказалі высокія вынікі ў навучальнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці, а таксама сталі прызёрамі ў розных алімпіядах і конкурсах.

У ГрДУ імя Янкі Купалы добрай традыцыяй стала ўшанаванне найлепшых студэнтаў на ўніверсітэцкім балі. Сярод іх – лаўрэаты розных прэмій за дасягненні ў галіне навукі, прызёры спартыўных спаборніцтваў, пераможцы творчых конкурсаў.

Павіншаваць маладых спецыялістаў з заканчэннем вучобы прыйшлі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка, прарэктары, дэканы і выкладчыкі, госці мерапрыемства, у ліку якіх быў старшыня Камітэта Дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка. Адкрыла ўрачыстую цырымонію рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Кіраўнік універсітэта павіншавала ўсіх выпускнікоў-купалаўцаў. Раздзяліць радасны момант прыйшлі і самыя дарагія людзі выпускнікоў – іх бацькі.

Усяго сёлета выпусцілі 2236 купалаўцаў, студэнтаў І ступені атрымання вышэйшай адукацыі, з іх выпускнікоў дзённай формы атрымання адукацыі – 1535 чалавек, вячэрняй – 23 чалавекі, завочнай – 678, замежных грамадзян – 173.

Таццяна СУШКО.

Фота Веранікі КАЗЛОЎСКАЙ

Поделиться

Вам может также понравиться...