ГІСТОРЫЯ КАЛОЖСКАЙ ЦАРКВЫ Ў НОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЯХ

19 сакавіка ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы панавала асаблівая атмасфера. Тут прайшла прэзентацыя выданняў, прысвечаных станаўленню хрысціянства на Гродзеншчыне і лёсу Каложскай (Барысаглебскай) царквы.

Мерапрыемства адкрыў дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько, а галоўным госцем і спікерам сустрэчы стаў настаяцель Барысаглебскай царквы, протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

Ён прэзентаваў купалаўцам чатыры кнігі: «10 стагоддзяў гісторыі Каложы», «Каложская Адзігітрыя», «16 слоў аб Каложы», а таксама «Праваслаўныя храмы Гродна XII-XVI стст.».

Падчас прэзентацыі протаіерэй Аляксандр Балоннікаў адзначыў, што гісторыя Каложы – гэта не толькі наша нацыянальнае багацце, але і каштоўны матэрыял для маладых даследчыкаў. На прыкладзе прадстаўленых кніг было паказана, як цесна пераплецены вера, мастацтва і гісторыя нашага горада.

Нагадаем, Каложская (Барысаглебская) царква застаецца адзіным унікальным помнікам Гродзенскай архітэктурнай школы перыяду Старажытнай Русі, які захаваўся да нашых дзён.

Мінулая сустрэча дазволіла студэнтам, супрацоўнікам і выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па-новаму паглядзець на знаёмыя сцены старажытнага храма, які хавае ў сабе таямніцы цэлага пакалення.

Ул. інф.
Фота з архіва ўніверсітэта

Поделиться

Вам может также понравиться...