У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў фестываль летніх відаў спорту

Ужо чацвёрты раз мерапрыемства аб’яднала выкладчыкаў і супрацоўнікаў факультэтаў і структурных падраз­дзяленняў, а таксама каледжаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Па традыцыі свята пачалося ўрачыстым шэсцем каманд факультэтаў і каледжаў. Штогод фестываль праводзіцца для папулярызацыі здаровага ладу жыцця, далучэння студэнтаў і супрацоўнікаў да рэгулярных фізічных заняткаў. І, несумненна, фестываль узнімае настрой, зараджае пазітывам, яшчэ больш гуртуе купалаўскую сям’ю.

Спартыўнае мерапрыемства аб’яднала больш за трыста купалаўцаў. У праграме спаборніцтваў былі: размінка, майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, турнір па шашках, дартс; удзельнікі круцілі хула-хуп, паспаборнічалі ў валейбольным і футбольным конкурсах. Таксама ў праграме была здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ.

Фота аўтара

Поделиться

Вам может также понравиться...