Прэзентацыя мабільнага вела-гіда па Аўгустоўскім канале адбылася ў Купалаўскім універсітэце

У ГрДУ імя Янкі Купалы распрацавалі ўнікальны мабільны дадатак “Маршруты Аўгустоўскага канала” да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Прэзентацыя мабільнага вела-гіда па Аўгустоўскім канале адбылася ў Купалаўскім універсітэце 19 верасня.
Удзельнікаў сустрэчы прывітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы не змог застацца ў баку ад святкавання 75-годдзя Гродзенскай вобласці: мы робім падарунак усім жыхарам Гродзенскай вобласці і турыстам мабільны дадатак, які створаны супрацоўнікамі і студэнтамі нашага ўніверсітэта. Чаму менавіта веламаршрут? Гэта не толькі магчымасць прэзентаваць адну з жамчужын Гродзенскай вобласці, Аўгустоўскі канал, але яшчэ і падтрымаць здаровы лад жыцця.

Гэта не першы праект, які ўніверсітэт і Гродзенскі аблвыканкам рэалізуюць для бязвізавай зоны: супрацоўнікамі і студэнтамі быў распрацаваны сайт GrodnoVisaFree, а таксама платформа для рэгістрацыі замежных турыстаў, якія ўязджаюць у краіну.

Як расказалі распрацоўшчыкі, дзякуючы дадатку вела-турысты змогуць пазнаёміцца з маршрутам і мясцовасцю Аўгустоўскага канала як падчас паездкі, так і пры падрыхтоўцы да яе.

Сярод асноўных магчымасцей праграмы – рэжым прагляду і праходжання абранага маршруту, прагляду каталога турыстычных аб’ектаў, праца без сувязі з інтэрнэтам, абнаўлення інфармацыі з базы сэрвіса Grodnovisafree.by.

Першым у праграме стаў самы вялікі міжнародны маршрут “August-Velo”, працягам 49,9 км, прыкладны час у дарозе – 5 гадзін. Сэрвіс змяшчае апісанне больш за 100 аб’ектаў гэтага маршруту: выдатныя мясціны, месцы адпачынку, аграсядзібы, месцы бою, помнікі, шлюзы канала і інш. Праграма даступна на рускай і англійскай мовах.

Маршруты будуць дапаўняцца па меры фарміравання іх апісанняў. Сёння даступны два маршруты “August-Velo” і “Лінія Молатава”. Актуалізацыя інфармацыі аб новых маршрутах не патрабуе замены праграмы, а выконваецца ў рэжыме “аднаўленне дадзеных”.

У планах у стваральнікаў – новыя маршруты і аб’екты, дабаўленне фота- і відэаматэрыялаў пра аб’екты, аудыёсуправаджэнне і элементы дапоўненай рэальнасці.

Дадатак прызначаны для смартфонаў і планшэтаў на платформе Android версій 5 і навейшых. Спампаваць яе можна ў Google Play Market пад назвай “Маршруты Аўгустовскага канала” альбо скарыстаўшыся QR-кодом.

Марыя ПАНІЧАВА

Поделиться

Читайте также: