Купалаўскі ўніверсітэт – пляцоўка для рэалізацыі навуковых захапленняў студэнтаў

Купалаўскі ўніверсітэт – гэта пляцоўка для рэалізацыі навуковых захапленняў студэнтаў. Сёння студэнцкае навуковае таварыства аб’ядноўвае 1700 аматараў навукова-даследчай працы ў межах студэнцкіх навуковых гурткоў, навуковых лабараторый і канструктарскіх бюро, якія з’яўляюцца калыскай будучыні беларускай навукі.

Студенческая научно-исследовательская лаборатория «Интеллект-Безопасность» создана при кафедре системного программирования и компьютерной безопасности с целью развития и совершенствования научно-исследовательской, творческой активности студентов, привлечения их к научной и исследовательской работе.

В состав лаборатории в 2019 году вошли 35 студентов специальностей «Компьютерная безопасность», «Управление информационными ресурсами», «Методы анализа и управления в технических и экономических системах» и магистрантов факультета математики и информатики.

В рамках СНИЛ «Интеллект-Безопасность» выполняются работы по различным направлениям исследований: «Построение элементов профиля нарушителя на основе анализа его публичного контента в социальных медиа», «Разработка программного продукта для расчёта и анализа транспортной доступности города Гродно», «Анализ и прогнозирование цен на криптовалютном рынке с использованием инструментов технического анализа», «Разработка сервиса на основе методов машинного обучения для повышения уровня детализации фотоснимков» и другие.

В 2019 году члены СНИЛ «Интеллект-Безопасность» участвовали в выполнении работ по хоздоговорным темам, а также в студенческих конференциях и конкурсах студенческих проектов. Так, 15 ноября прошлого года в рамках договора о сотрудничестве между ГрГУ имени Янки Купалы и ООО «Вайзор Геймз» в рамках лаборатории был проведен конкурс проектов в сфере современных информационных технологий. В конкурсе приняли участие 11 проектов. По итогам проверки и оценки конкурсных работ два проекта были удостоены призовых мест: 1-е место занял проект «PENTEST Laboratory», а второе – проект «D’Run». По итогам исследований за прошлый год участниками СНИЛ «Интеллект-Безопасность» было опубликовано 17 статей.

Студэнцкі навукова-даследчы гісторыка-краязнаўчы гурток “НіКа” з’яўляецца адным са старэйшых студэнцкіх гурткоў нашага ўніверсітэта. Ён быў заснаваны ў 1955 годзе і да гэтага часу нязменна аб’ядноўвае вакол сябе таленавітых і актыўных студэнтаў-гісторыкаў. Выпускнікамі гэтага гуртка з’яўляюцца вядомыя спецыялісты ў розных галінах гістарычнай навукі: М. Касцюк, І. Коўкель, І. Крэнь, С. Марозава, В. Белазаровіч, А. Загідулін, С. Сілава і іншыя навукоўцы, вядомыя сёння не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Сёння ў працы гуртка ўдзельнічаюць каля 20 студэнтаў-гісторыкаў розных курсаў. Штогод гурток выдае ўласны зборнік навуковых артыкулаў “Гадавік студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа”, у якім свае артыкулы публікуюць як студэнты нашага ўніверсітэта, так і іншых навучальных устаноў Беларусі. У 2020 годзе чакаецца падрыхтоўка ўжо чацвёртага тома гэтага навуковага зборніка.

Папулярнасцю сярод удзельнікаў гуртка і іншых студэнтаў карыстаецца цыкл публічных лекцый і дыскусій
“Інтэлектуальныя серады”, які быў арганізаваны ў 2016 годзе. Мэтай гэтага цыклу з’яўляецца арганізацыя публічных дыскусій з вядомымі гісторыкамі, пісьменнікамі, прадстаўнікамі інтэлектуальнай эліты Беларусі дзеля абмену думкамі са студэнцкім асяроддзем і прэзентацыяй вынікаў сваіх даследаванняў. Таксама ў рамках гуртка адбываецца прэзентацыя найнавейшых выданняў па беларускай гісторыі як гродзенскіх гісторыкаў, так і спецыялістаў з іншых навуковых устаноў Беларусі. Традыцыйна штогод удзельнікі гуртка ладзяць краязнаўчыя экскурсіі па вядомых гістарычных мясцінах Гродзенскай вобласці.

“Гурток «Ніка» – яркі прыклад таго, калі гісторыя можа быць даступнай любому чалавеку – ад студэнта і выкладчыка да звычайнага наведвальніка, які хоча пашырыць свой кругагляд. Кожнае пасяджэнне гуртка напоўнена атмасферай, у якой спалучаецца адукацыя, гістарычная навука і знаёмства з цікавымі людзьмі. Акрамя таго ў студэнтаў і магістрантаў з усёй Беларусі і не толькі ёсць магчымасць апублікаваць свае матэрыялы і напрацоўкі па гісторыі ў штогадовым зборніку, які выдае наш гурток”, – падзяліўся Кірыл Ананька, старшыня студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа”.

Шмат гадоў назад пры кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства па ініцыятыве доктара філалагічных навук, прафесара Паўла Уладзіміравіча Сцяцко быў створаны студэнцкі навуковы дыялекталагічны гурток. Патрэбнасць у яго існаванні была прадыктавана неабходнасцю не толькі занатавання, але і даследавання мясцовых гаворак, паколькі гэта даволі значная частка не толькі нашай мовы, але і нашай гісторыі. Пасля пэўных рэарганізацый на філалагічным факультэце дзейнасць гуртка працякала на кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства, а ў цяперашні час – на кафедры беларускай філалогіі.

Сёння ў працы гуртка ўдзельнічаюць каля 10 студэнтаў-філолагаў, якія праяўляюць зацікаўленасць як да глыбокага вывучэння беларускай мовы, так і да самастойнага даследавання шматлікіх моўных з’яў. Падчас пасяджэнняў гуртка юныя навукоўцы выпрацоўваюць навыкі фіксавання дыялектных з’яў з наступнай іх класіфікацыяй і сістэматызацыяй. І гэта невыпадкова, бо пасля другога курса студэнты спецыяльнасці“Беларуская філалогія” прымаюць удзел у навуковых экспедыцыях у розныя раёны Гродзеншчыны для збірання мясцовых найменняў. Такая практыка, безумоўна, дае свой плён.

Па выніках даследавання рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны членамі гуртка апублікавана значная колькасць артыкулаў у зборніку навуковых прац “Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны”. Разам з тым гурткоўцы неаднаразова прымалі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац і былі адзначаны пэўнымі ўзнагародамі. Традыцыйна яны выступаюць на навуковых студэнцкіх канферэнцыях, дзе падсумоўваюцца вынікі даследчай працы.

Распачатая справа будзе працягвацца і надалей, паколькі кожны куточак нашай зямлі захоўвае яшчэ не даследаваныя скарбы роднай мовы.

Студенческое конструкторское бюро «Практическая электроника» (СКБ) создано в 2014 году на базе одноименного научно-практического кружка на физико-техническом факультете, который начал работу при кафедре промышленной электроники. Руководителем этого кружка и идейным вдохновителем был инженер кафедры промышленной электроники Вячеслав Петрович Назаркин. Изначально кружок посещали студенты физико-технического факультета, которые увлекались историей создания радио. Всё начиналось с создания радиопередающих и радиоприёмных устройств, радиоуправляемых приборов, устройств бытовой техники и электроники. Кружок набирал популярность в среде учащейся молодёжи, информация о нём распространилась среди средних школ и средних специальных учреждений образования, из которых пришли первые участники. Ребята принимали активное участие в работе кружка и ежегодно представляли на выставки научно-технического творчества свои экспонаты.

Руководителем СКБ является доцент кафедры электротехники и электроники (совместитель), директор Научно-технологического парка ГрГУ имени Янки Купалы, кандидат физико-математических наук, доцент Александр Евгеньевич Василевич. На сегодняшний день СКБ посещают порядка 20 человек.

Основными целями деятельности СКБ являются развитие и совершенствование научно-исследовательской и творческой активности студентов, формирование их инновационной культуры, а также популяризация обучения на физико-техническом факультете университета среди школьной молодёжи.

Направлением деятельности СКБ является разработка и изготовление радиоэлектронных устройств и программно-аппаратных комплексов различного уровня сложности.

Представители СКБ активно представляют свои работы на студенческих научных конференциях и выставках. Тесная связь с РУП «УНПЦ «Технолаб» позволяет членам СКБ принимать участие в разработке, изготовлении и тестировании инновационной продукции, производимой предприятием.

СКБ «Практическая электроника» является лауреатом Специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой и одарённой молодёжи.

Поделиться

Читайте также: