З Днём беларускай навукі, дарагія Купалаўцы!

Дарагія Купалаўцы!

Шчыра віншую Вас з Днём беларускай навукі – святам вялікіх адкрыццяў, унікальных вынаходак і дасягненняў! Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто развівае навуковую думку і рэалізуе інавацыйныя ідэі.

Поспех Купалаўскага ўніверсітэта ў навуцы – вынік сумеснай працы сапраўднай каманды, якая, дзякуючы кампетэнтнасці і прафесіяналізму, няспыннаму імкненню да новага, штодзённай руплівай працы, раскрывае свой патэнцыял і патэнцыял нашай Alma mater.

Сёння сярод безумоўных прыярытэтаў дзейнасці ўніверсітэта – фарміраванне эфектыўнага інавацыйнага асяроддзя, інтэграцыя навукі і рэальнага сектара эканомікі, камерцыялізацыя распрацовак, падтрымка перспектыўных даследаванняў таленавітай моладзі.

Прыемна адзначыць, што нашы маладыя навукоўцы робяць унёсак у развіццё і ўкараненне новых ведаў, не баяцца праяўляць ініцыятыву, прапаноўваюць арыгінальныя рашэнні для эканомікі і сацыяльнай сферы.

Паважаныя навукоўцы! Тыя, хто мае важкія дасягненні ў навуцы і хто толькі робіць першыя крокі на гэтым шляху! Шчыра дзякую Вам за асабісты ўнёсак у развіццё ўніверсітэта, рэгіёна, краіны, за плённую творчую дзейнасць, стваральную энергію і энтузіязм!

Жадаю, каб кожны Ваш дзень быў напоўнены яскравымі ідэямі, вялікімі адкрыццямі і цікавымі вынікамі! Заставайцеся неабыякавымі, прагнымі да ўсяго новага, гатовымі да нестандартных рашэнняў. Плённай Вам працы, падтрымкі аднадумцаў, таленавітых вучняў!

Моцнага здароўя і бадзёрасці, мэтанакіраванасці і поспехаў у прафесійнай і навуковай дзейнасці!

З вялікай павагай,

Рэктар універсітэта І.Ф. Кітурка

Поделиться

Вам может также понравиться...