У ГрДУ імя Янкі Купалы ўрачыста адкрылі новы навучальны год

Па традыцыі ў Дзень ведаў купалаўцы сустракаюцца ў сценах роднага ўніверсітэта і ўшаноўваюць лепшых студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, навуцы, творчасці і спорце.

Падчас прывітальнай прамовы рэктар універсітэта Ірына Кітурка павіншавала студэнтаў і выкладчыкаў з пачаткам навучальнага года і адзначыла, што менавіта веды ляжаць у аснове поспеху. Таму Дзень ведаў універсітэт сустракае з асаблівым хваляваннем.

– Дарагія студэнты! Вам пашанцавала вучыцца, а нам – выкладчыкам – працаваць у адным з лепшых універсітэтаў краіны! Я жадаю вам поспехаў у новым навучальным годзе. Стаўце амбіцыйныя мэты! Толькі яны прывядуць вас да паспяховага жыцця, – адзначыла Ірына Кітурка.

З рук рэктара і ганаровых гасцей – памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева і старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоля Дарожка – лепшыя студэнты, магістранты і аспіранты ўніверсітэта атрымалі пасведчанні аб занясенні на Дошку пашаны “Імі ганарыцца ўніверсітэт”.

Ул. інф.

Поделиться

Читайте также: