Дыялогавая пляцоўка «Захоўваючы гісторыю – будуем будучыню» прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Мерапрыемства з удзелам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам 31 сакавіка прайшла ў Купалаўскім універсітэце.

Да адкрытага дыялогу аб важнасці захавання гісторыі і культурнай спадчыны Беларусі, які прысвечаны Году гістарычнай памяці, далучыліся студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта.

Ад імя рэктара Ірыны Кітурка павітаў і прадставіў госця аўдыторыі прарэктар па выхаваўчай працы Васіль Сянько. Ён павіншаваў Аляксандра Мікалаевіча з нядаўнім прызначэннем на пасаду старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі і пажадаў значных дасягненняў і поспехаў на новым месцы працы.

На пачатку свайго выступлення Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што яму прыемна знаходзіцца ў Купалаўскім універсітэце, у тым ліку і таму, што тут створаны не проста музей, які захоўвае памяць, але сапраўдны музейнаадукацыйны партал.

Сваю прамову ён прысвяціў тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: – Сёння добрая нагода для ўсіх нас яшчэ раз асэнсаваць цярністы шлях нашага народа да незалежнасці і ўласнай дзяржаўнасці, скласці ў адно цэлае старонкі нашай няпростай гісторыі як гераічнай, так і трагічнай, данесці да свету праўду пра генацыд беларускага і іншых народаў на тэрыторыі Беларусі. Мы абавязаны гэта зрабіць, перш за ўсё для нашых дзяцей і ўнукаў. Яны павінны ведаць цану міру і свабоды, якія здабываліся многімі пакаленнямі.

Аляксандр Карлюкевіч расказаў пра тое, што Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь ужо правяла каласальныя даследаванні, апытана каля трынаццаці тысяч сведкаў, якія валодаюць інфармацыяй, з іх больш за сем – непасрэдныя сведкі тых жудасных падзей, у якіх вінаваты фашысты, нацыянал-фашысты, якія жадалі знішчыць нашу тэрыторыю і народ Беларусі. Генацыд – гэта тыя падзеі, якія не маюць тэрміну даўнасці ў характары сваіх пакаранняў. Трэба паглядзець на тое, якія мы панеслі людскія, маральныя страты, і што свет павінен ведаць пра гэта. Калі будзе выкладзена як мага болей інфармацыі, тады будзе лягчэй разбірацца і моладзі.

 – Часта ў каментарах электронных СМІ і сацыяльных сетках узнікае пытанне: чаму менавіта пасля наступстваў падзей жніўня 2020 года ўзнікла тэма генацыду. Дык вось менавіта цяпер прыйшоў час нагадаць свету пра тое, што было здзейснена ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Час узнавіць сляды. Таму невыпадкова сёлетні год абвешчаны Годам гістарычнай памяці, – адзначыў спікер.

Сотні беларускіх вёсак трапілі пад генацыд. Таму Аляксандр Мікалаевіч нагадаў словы Прэзідэнта аб тым, што хоць бы ў кожным з рэгіёнаў Беларусі былі добра ўшанаваны нашы прашчуры, якія загінулі альбо былі забіты фашысцкімі карнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У зацікаўленай, усхваляванай размове аб гістарычнай памяці, аб жыццёва важнай неабходнасці абараняць і адстойваць гістарычную праўду і памятаць пра тое, чаго забываць нельга, таксама прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта. Акрамя таго, падчас адкрытага дыялогу актыўна абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з літаратурным краязнаўствам Беларусі і выдавецкай дзейнасцю.

Таццяна СУШКО.

Фота Веранікі КАЗЛОЎСКАЙ

Поделиться

Читайте также: