У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў фестываль летніх відаў спорту
Ужо ў пяты раз купалаўцаў згуртаваў фестываль летніх відаў спорту «Купалаўцы за здаровы лад жыцця!». Удзельнікамі спартыўнага свята сталі студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі факультэтаў і структурных падраздзяленняў, а таксама каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Па традыцыі свята пачалося ўрачыстым шэсцем каманд факультэтаў і каледжаў. У праграме спаборніцтваў былі размінка, турнір па шашках і шахматах, дартс. Удзельнікі паспаборнічалі ў валейбольным, футбольным конкурсах і іншых. Таксама ў праграме была здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь.
Фестываль праводзіцца з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, далучэння навучэнцаў і работнікаў да рэгулярных фізічных заняткаў. Акрамя таго спартыўнае свята, несумненна, паляпшае настрой, зараджае пазітывам, яшчэ больш аб’ядноўвае купалаўскую сям’ю.
Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ.
Фота аўтара