Литературная страница ноября

Мая зямля – мая аснова

Радзіма. Колькі сэнсу ў гэтым слове. Для мяне Радзіма – гэта не проста месца, дзе мне пашчасціла нарадзіцца. Радзіма – гэта месца, дзе мы выраслі, дзе зрабілі першыя крокі, першыя памылкі, пайшлі ў школу, знайшлі сапраўдных сяброў, сустрэлі першае каханне і ступілі ў дарослае жыццё. Я нарадзілася ў Беларусі і вельмі ганаруся гэтым. Мая краіна – сапраўдная скарбніца старажытнай гісторыі, мудрасці і духоўнасці. З маленства мяне натхняла прырода роднага краю. Прасторныя палі і густыя лясы, імклівыя рэкі і ціхія азёры – гэта ўсе частка майго сэрца.

Мне пашчасціла нарадзіцца ў невялікай вёсцы Свіслач, недалёка ад горада Гродна. Тут я скончыла Свіслацкую сярэднюю школу. Мне дарагі тут кожны куток, кожная сцежка, кожнае дрэва, рэчка, возера.У гэтай  вёсцы прайшло ўсё маё дзяцінства. У Свіслачы невялікая колькасць насельніцтва, але людзі добрыя, шчырыя і ветлівыя. З кожным годам мая вёска ўсё больш расце і добраўпарадкоўваецца. Ёсць прасторная плошча, утульны сквер і парк, дзе растуць прыгожыя дрэвы. Ціхія дворыкі дараць спакой і радасць. Тут заўсёды захоўваецца чысціня.

У мяне дружная і вялікая сям’я. Мае бацькi навучылі мяне, маю сястру і брата любіць і берагчы прыроду. Я ніколі не сарву кветку, не напужаю птушак на галінцы. Мне хочацца захаваць усю гэтую прыгажосць сваёй Радзімы, бо ў кожнага яна адна, і іншай не будзе.

Цікавая назва «Белая Русь» гаворыць пра чысціню родных мясцін, незвычайныя пейзажы, прыгажосць і багацце нашага краю. Шырокая і прасторная наша зямля. Радзіма – гэта і народ. Хацелася б адзначыць працавітасць нашага народа, якая ўражвае і дае ўпэўненасць у дабрабыце. Я ганаруся хлопцамі, якія праходзяць вайсковую службу, бабулямі, якія выхоўваюць унукаў, лекарамі, якія не адыходзяць ад хворых у рэанімацыйных палатах, настаўнікамі, якія ў статысячны раз тлумачаць законы Ньютана, міліцыянерамі, лётчыкамі і шахцёрамі, працоўнымі і студэнтамі. Я ганаруся духам беларускага чалавека, яго характарам.  Беларус – гэта адкрытая і добрая душа, гэта ўменне бачыць прыгажосць ва ўсім, што цябе атачае, гэта любоў да «малой радзімы», да месцаў, дзе нарадзіўся і вырас, а гэта аснова сапраўднага патрыятызму і духоўнасці.

Мая Радзіма – гэта тое месца, якое дае мне новыя сілы і жаданне рухацца насустрач маім марам. Гэта краіна, паветра якой зараджае ­энергіяй.

Любоў да сваёй зямлі – аснова жыцця кожнага чалавека. Любоў да Радзімы робіць нас моцнымі. Гэтае пачуццё дапамагло нашым прадзедам здзейсніць вялікі подзвіг – перамагчы ў Вялікай Айчыннай вайне . У далёкім мінулым продкі нашых бацькоў пралівалі кроў за права жыць на гэтай зямлі, за права быць вольнымі ў свабоднай краіне. Мне здаецца, гэта абавязвае нас быць мудрымі, адказнымі і сумленнымі перад сабой і іншымі людзьмі. Я ганаруся тымі, хто ішоў у агонь вайны, не думаў пра сябе, хто засланяў сабою жанчыну з дзіцем, хто каваў перамогу. Для мяне «любоў да Радзімы» – гэта ў першую чаргу павага да гісторыі маёй краіны, да народа і яго традыцый. Да ўсяго іншага, «любоў да Радзімы» павінна выяўляцца ў дзеяннях і ўчынках. Пабываўшы ў слаўных месцах нашай вялікай краіны, можна вывучыць яе гісторыю. Любіць Радзіму – значыць ведаць яе герояў, паважаць іх. Любоў да Радзімы ёсць у сэрцы кожнага з нас. Для мяне гэта паняцце яшчэ значыць атрымаць годную адукацыю, каб быць карысным сваёй ­краіне.

Мая настаўніца беларускай літаратуры часта выкарыстоўвала словы Якуба Коласа: «Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы – бедны чалавек». Я згодна з гэтым выказваннем. Чалавек, якому няма куды вярнуцца, які не адчувае любові да Радзімы, – бедны чалавек. Той, хто знаходзіцца за межамі сваёй Айчыны, у думках будзе да яе вяртацца. Радзіма – ад слова «род», значыць роднае, і ад гэтага нікуды не падзенешся. Самае дарагое, што ёсць у чалавека, – гэта сям’я, бацькі, род і Радзіма.

Я лічу, што Радзіма – гэта частка чалавека. Адзінае месца, якое асабліва дарагое для душы, і іншага такога няма на планеце.

Ганна НАВУМЧЫК, студэнтка 2 курса факультэта мастацтва і дызайну, пераможца конкурсу сачыненняў «Свая зямля – вось што аснова»

***

Знаешь, осень бывает яркой.

И не листья ее наряд.

Она в сказку уносит украдкой.

Чай заварит, наденет халат,

Свет притушит и свечи зажжет.

Включит фильм,

пустит дождь за окном.

Самых близких она соберет.

И напомнит тебе о родном.

Верь мне, осень тебя научит

Быть мудрее и не жалеть,

Что коряги бывают покруче,

А печаль надо переболеть.

Пусть природа отходит ко сну.

Пусть уносятся вдаль журавли.

Они будут все ждать весну.

А ты осень за честность люби.

Александра РОПЕЙКО,

студентка 3 курса факультета истории, коммуникации и туризма

Поделиться

Вам может также понравиться...