Лепшыя выпускнікі-купалаўцы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка былі запрошаны на Прэзідэнцкі баль у сталіцу Беларусі

Натхнёныя і трохі ўсхваляваныя … Гэты дзень яны так чакалі … Падзея, якая бывае раз у жыцці. Падзея, да якой яны ішлі чатыры гады: стараліся выдатна вучыцца, пакаралі навуковыя вяршыні, актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім і спартыўным жыцці свайго ўніверсітэта і краіны.

Восем хлопцаў і дзяўчат, якія за гады вучобы ва ўніверсітэце праявілі сябе і паказалі выдатныя вынікі, 29 чэрвеня закруцілі ў святочным вальсе на выпускным балі ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. У цэнтры ўвагі – абавязковае традыцыйнае пажаданне ад Прэзідэнта, а таксама словы ўдзячнасці ў адрас тых, хто выхаваў і навучыў, аддаў часцінку сябе – бацькоў і педагогаў.

Мікіта Гура

Трохі фактаў пра тых, хто сваёй руплівай працай заслужыў гэты дзень:

Мікіта Гура, выпускнік юрыдычнага факультэта, актыўны ўдзельнік студатрадаўскага руху, камандзір педагагічнага атрада ў г. Анапа ў 2019 годзе. Мікіта з’яўляецца пераможцам конкурсу “Міс і містар універсітэт”-2018, удзельнік студыі гутарковага жанру “Канферанс”, праекта “Дарогамі Перамогі” ў 2019 і 2021 годзе, а таксама ён быў вядучым універсітэцкіх мерапрыемстваў.

Вераніка Басінская

Вераніка Басінская, выпускніца факультэта псіхалогіі, з’яўляецца членам Грамадскага рэспубліканскага савета пры Міністры адукацыі, кіраўніком сектара кантролю якасці адукацыі, старшынёй Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта. Акрамя таго, Вераніка была валанцёрам у перыяд Рэспубліканскага перапісу насельніцтва ў 2019 годзе, Еўрапейскіх гульняў-2019, актыўна ўдзельнічала ў студатрадах. Па выніках 2019-2020 года занесена на Дошку гонару ўніверсітэта.

Дзмітрый Кірко

Дзмітрый Кірко, выпускнік факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, на працягу 2019 – 2020 гадоў з’яўляўся старшынёй студэнцкага савета факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Дзмітрый быў адным з удзельнікаў сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка, якая адбылася ва ўніверсітэце ў 2018 годзе. Акрамя таго, ён прымаў удзельнічаў у конкурсе “Міс і містар універсітэт-2018”, у працы творчага калектыву тэатра моды “Уні-Арт”, а таксама ў валанцёрскім руху ўніверсітэта.

Дар’я Папуцэвіч

Дар’я Папуцэвіч, выпускніца факультэта эканомікі і кіравання, прымала актыўны ўдзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, мае 8 навуковых публікацый. Сярэдні бал яе паспяховасці склаў 9,45. У 2020 годзе ёй была прызначана стыпендыя Савета ўніверсітэта. Па выніках 2019-2020 навучальнага года занесена на Дошку гонару ўніверсітэта. Акрамя таго, Дар’я прымала актыўны ўдзел у валанцёрскім руху ўніверсітэта.

Аляксандр Жэгала

Аляксандр Жэгала, выпускнік факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, з’яўляецца аўтарам 7 навуковых публікацый. Сярэдні бал яго паспяховасці складае 9,45. Аляксандр у межах праграмы акадэмічнай мабільнасці ERASMUS+ прайшоў навучанне ў Сайменскім універсітэце прыкладных навук у Фінляндыі, г. Лапееранта. Падчас навучання атрымаў атэстацыйнае пасведчанне экскурсавода ў Нацыянальным агенцтве па турызму. Па выніках 2019-2020 навучальнага года быў занесены на Дошку гонару ўніверсітэта.

Ганна Шчука

Ганна Шчука, выпускніца філалагічнага факультэта, стыпендыят спецыяльнага фонду адоранай моладзі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Удзельнічала ў праграме акадэмічнай мабільнасці ERASMUS + (Універсітэт у Марыборы, Славенія). З 2017 па 2019 год Ганна з’яўлялася старшынёй студэнцкага штаба працоўных спраў універсітэта і намеснікам сакратара пярвічнай арганізацыі з правамі раённага камітэта ГА “БРСМ”, камандзірам і камісарам студэнцкага атрада “Дзеці Нёмана”. Прымала актыўны ўдзел у валанцёрскім руху ўніверсітэта. Па выніках 2019-2020 навучальнага года Ганна занесена на Дошку гонару ГрДУ імя Янкі Купалы.

Максім Копаць

Максім Копаць, выпускнік ваеннага факультэта, мае сярэдні бал паспяховасці 9,12. Максім з’яўляецца пераможцам Чэмпіянату ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі па ваенна-прыкладным шматбор’і, ваеннаму пяцібор’ю, прызёр Чэмпіянату Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь па ваенным пяцібор’і. Мае першы спартыўны разрад па ваенным пяцібор’і, з’яўляецца кандыдатам у майстры спорту па веславанні на байдарках і каноэ. У 2021 годзе Максім Копаць стаў дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу. За выдатную вучобу атрымаў залаты медаль. Па выніках 2019-2020 навучальнага года ён быў занесены на Дошку гонару ўніверсітэта.

Караліна Ярмусік

Караліна Ярмусік, выпускніца факультэта фізічнай культуры, з 2018 па 2019 год з’яўлялася старшынёй студэнцкага савета факультэта фізічнай культуры. Караліна – пераможца рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы.

Поделиться

Вам может также понравиться...