Літаратурная старонка сакавіка

ПАД ЗОРКАЙ МАКСІМАВАЙ ПАЭЗІІ

Яе Вялікасць Паэзія адорвае цудатворным уменнем тва­рыць Хараство і чараваць Ха­раством, знаходзіць апірышча ў вечным, светлым і святым. Слова ў паэта – гэта САПРАЎД­НАЕ МАСТАЦТВА – мастацт­ва СЛОВА, ГУКАЎ, ФАРБАЎ – мастацтва, у якім жыве і якім жывы чалавек. І хіба толькі паэт можа зблізіць найаддале­нае, убачыць у змрочным, ня­кідкім, халодным – чароўнае, «красу, і светласць, і прастор».

ПАЭТ ПАЧЫНАЕЦЦА З МУ­ЗЫКІ, якая ахутвае святасцю і светласцю, далучае да бога­натхнёнага, акрыленага. Ад­ным з такіх паэтаў быў наш малады беларускі класік, паэт зорак і неба, «пясняр чыстай красы» Максім Багдановіч, які «засушыў … на паперы краскі, свежыя калісьці, думак шчы­рых і чуцця»…

Багдановіч-творца любіў- пазнаваў гэты «раздольны, вольны свет», дзе «усё так проста і так неразгадана»… Ён высакародна шукаў-спасцігаў «красу і светласць» у кожнай беларускай з’яве, завяшчаў нам дбаць «аб шыраце духоў­най», цаніць жыццё як най­большы Божы дарунак, збераг­чы-абараніць «цвяток радзімы васілька».

І ён – Максім Багдановіч, «госць з высокага неба» – з намі: свой у разуменні кож­нага з нас; свой, з дзявочай журбінкай ва ўяўленнях на­шых студэнтак-філалагінь. Бо глыбока-філасофскае, інтым­на-спавядальнае Багданові­чава «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…» – гэта і ёсць зварот-па­сланне да кожнага, хто шукае КРАСУ І СВЕТЛАСЦЬ.

Таму ў перазоўным дыялогу гучаць выбалелыя і шчымлівыя радкі уласных, прысвечаных ВЯЛІКАМУ ПАЭТУ МАКСІМУ БАГДАНОВІЧУ вершаў нашых студэнтак 2 курса спецыяль­насці «Беларуская філалогія». І тут – у кожнай з іх – ёсць СВАЯ МЕЛОДЫЯ ПАКУТЫ, СВАЯ НОТА ў надзвычайнай інтым­насці адчування Максімавага радка…

Аліна САБУЦЬ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі

Наш неўміручы, малады васілёк

Жыццё тваё было кароткім,

Не меў дзяцей, сваёй сям’і,

Таму і лёс надзвычай горкі –

Меў мала шчасця на зямлі.

У дзяцінстве сваім бесклапотным

Маці ты страціў сваю,

Лёс твой занадта гаротны,

Але словамі песціш душу маю.

Жыла беларуская мова

У тваёй такой чулай душы.

Ты любіў наша роднае слова,

І тварыў, каб яго зберагчы.

Апошнія хвілінкі жыцця

Дажываў у чужым ты куточку,

Уцякаў ад свайго небыцця,

Туга па Радзіме – кожную ночку.

Калі вершы твае я чытаю,

У вачах зіхаціць аганёк.

За цябе ў малітве трываю,

Наш неўміручы й малады васілёк.

Дзякуй табе, Максіме,

За шчодры ўнёсак у мой юны свет.

Ганарыцца табою і наша Радзіма,

І ўвогуле цэлы Сусвет.

Вераніка САЎКО, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»

Вечна жывы

Нібы сіні васілёк у калоссі,

Усё жыццё сумаваў ты адзін.

Але ты быў між нас не самотны,

Ты – Адзін з беларускіх святынь.

Твой «Вянок» ласкае мне сэрца,

Зорка Венера свеціць уначы.

Ты адкрыў мне ў паэзію дзверцы,

Але сябе ж не змог зберагчы.

Мой васільковы, родны Максіме !

Я пакланюся табе да зямлі !

Каб ведаў, што ў неўміручай сіле

Памяць аб словах-чарах Тваіх.

Вольга НАВІЦКАЯ, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»

***

Я помню аромат моих полей,

И терпкий запах хулигана-чабреца.

И птичья сладостная трель.

Она манила и звала.

Голубизна душистых васильков

И белые лучи сестер-ромашек,

Над полем – ватные клубочки облаков,

На листьях – россыпь черная букашек.

Нет, в моем сердце расцветает целый сад!

Ласкает лучиками солнышко травинки.

Тебе всегда в саду своем я рад.

Доступны для тебя его тропинки.

Ты можешь посрывать охапки роз,

Что я растил с любовью и надеждой.

А можешь насадить в саду мимоз.

Тебя все ждут, но и никто не держит.

Александра РОПЕЙКО, студентка 2 курса специальности «Журналистика»

В моём сердце расцветает целый сад!

Моя святая Доротея,

Моя весенняя заря.

Я то краснею, то бледнею,

Лишь только глядя на тебя.

Моя ты дикая тигрица,

Моя ты лилия в саду.

Из-за тебя я вновь напился.

И вновь себя не берегу.

Ты для меня как призрак хрупкий.

Ты недоступна для меня.

Хотел назвать своей голубкой.

Но ты голубка не моя.

И получить тебя не в силах.

А в силах только лишь мечтать.

Ты недоступна, ты красива.

Тебе моей никак не стать.

Не принимаешь ты букеты

Из нежных полевых цветов.

Ты порвала мои сонеты.

К такому не был я готов.

Тобой во снах любуюсь ночью,

Тобой я грежу наяву.

Тобой сердечно озабочен.

Из-за тебя пошел ко дну…

Александра РОПЕЙКО, студентка 2 курса специальности «Журналистика»

***

Подари мне весну,

Чтобы я в ладошках удержала солнце!

Накинь свое пальто, чтобы не замёрзнуть.

Положи в карман шапку, забудь про чувства,

Живи для себя и радуйся,

Твори искусство!

Март уже в пути, растаял снег.

Постарайся меня сберечь,

Незнакомый мне человек!

В воздухе ощущается жизнь,

На пороге весна!

Асфальт пахнет чем-то особенным после дождя!

В доме играет Шопен,

Горят три свечи.

Соседи снимают фильм,

Говорят про любовь…

Сценарий очень прост,

Всего несколько слов…

Скоро погаснет свет и зажгут огни.

Я чувствую твое тепло с приходом весны!

Виолетта ШАБЛИНСКАЯ, студентка 2 курса специальности «Журналистика»

Поделиться

Вам может также понравиться...