У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся выпуск магістраў

29 чэрвеня 106 выпускнікоў атрымалі дыпломы. Урачыстая цырымонія трансліравалася ў прамым эфіры ў розных кутках свету.

Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі прарэктар па рабоце з прадпрыемствамі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Анвар Нармаматавіч Шарнаеў і намеснік начальніка аддзела па каардынацыі сумесных адукацыйных праграм у супрацоўніцтве з замежнымі вышэйшымі адукацыйнымі ўстановамі Лэйла Сафіеўна Разакова з Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Таксама выпускнікоў павіншавала рэзідэнт Навукова-тэхналагічнага парка Купалаўскага ўніверсітэта Марына Ляшко.

Толькі за апошнія 5 гадоў Купалаўскі ўніверсітэт падрыхтаваў 567 магістраў з розных куткоў планеты: Кітайскай Народнай Рэспублікі, Руанды, Узбекістана і Туркменістана і інш.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ.

Фота аўтара

Поделиться

Вам может также понравиться...