У ГрДУ імя Янкі Купалы падведзены вынікі штогадовага рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага састава і рэйтынгу кафедр за 2017 год

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы падведзены вынікі штогадовага рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага састава і рэйтынгу кафедр за 2017 год. Пераможцы вызначаны ў сямі намінацыях.

У намінацыі «Доктар навук» першае месца заняў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка. На другім месцы ў гэтай катэгорыі – загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанцін Карпінскі. Трэцяе месца прысуджана загадчыку кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры, доктару фізіка-матэматычных навук, дацэнту Аляксандру Грыню.

Першае месца ў намінацыі «Кандыдат навук» заняла загадчык кафедры замежных моў, кандыдат філалагічных навук Святлана Ганчар. Другое месца ў загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Вадзіма Хартоўскага. Трэцяй стала дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры, кандыдат фізіка-матэматычных навук Ірына Трыфанава.

Пераможца ў намінацыі «Выкладчык без навуковай ступені» – старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Ала Каляга. На другім месцы старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай Галіна Мазько. На трэцім – старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Аляксандр Кулікаў.

Перамагла ў намінацыі «Малады навуковец» дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук Таццяна Гіжук. Другое месца заняў дацэнт кафедры сістэмнага праграміравання і камп’ютэрнай бяспекі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Яўгеній Дзірвук. Трэцяе месца ў старшага выкладчыка кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, магістра тэхнічных навук Дзмітрыя Лінніка. У рэйтынгу кафедр у намінацыі «Вучэбная дзейнасць» перамагла кафедра матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры, загадчыкам якой з’яўляецца Аляксандр Грынь. На другім месцы ў гэтай катэгорыі кафедра рускай філалогіі пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара Таццяны Аўтуховіч. Трэцяе месца прысуджана кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм, якой кіруе кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Вольга Цэхан.

Першай у намінацыі «Навуковадаследчая і інавацыйная дзейнасць» стала кафедра агульнай фізікі, якой кіруе доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Маскевіч. Другой – кафедра тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, загадчык якой – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Аляксей Іваноў. Трэцяе месца ў кафедры лагістыкі і метадаў кіравання пад кіраўніцтвам Вадзіма Хартоўскага.

У намінацыі «Ідэалагічная, выхаваўчая і грамадская праца» перамагла кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых, начальнікам якой з’яўляецца палкоўнік Андрэй Лушнеўскі. На другім месцы кафедра выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам дацэнта Анатолія Бурчыка. Трэцяе месца заняла кафедра рускай мовы як замежнай, якую ўзначальвае кандыдат філагічных навук, дацэнт Ірына Кавінкіна.

Кацярына КАСЦЮШКА

Поделиться

Читайте также: