У ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню пройдзе Летняя школа беларускай мовы і культуры

Летняя школа беларускай мовы і культуры ўпершыню пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Школа будзе дзейнічаць з 5 па 18 жніўня на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Праграма летняй школы накіравана на тых, хто толькі пачынае вывучаць беларусістыку, і тых, хто жадае ўдасканаліць свае веды ў беларускай мове і культуры. Арганізатары школы будуць рады бачыць сярод яе ўдзельнікаў як беларускіх, так і замежных грамадзян.

На працягу амаль двух тыдняў выкладчыкі ўніверсітэта арганізуюць крэатыўныя заняткі па беларускай мове, вандроўкі па знакавых месцах Гродна і рэгіёна, знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай: майстар-класы па народным ткацтве, народных танцах і беларускай кухні. У рамках культурнай праграмы слухачы прымуць удзел у экскурсіях па Гродна, майстар-класе па народных танцах. Таксама арганізатары прапануюць квэст па горадзе, беларускамоўныя гульні, паездку ў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, наведванне кінатэатра, экскурсію ў музей Максіма Багдановіча і караоке па-беларуску. Падрабязней чытайце на сайце www.belmova.grsu.by.

Марыя ПАНІЧЭВА

Поделиться

Вам может также понравиться...