Студэнты-гісторыкі першага курса сталі ўдзельнікамі экскурсiі па гiстарычных мясцiнах Гродзенскай вобласці

Экскурсiю па гiстарычных мясцiнах Гродзенскай вобласці арганiзавала для студэнтаў кафедра гiсторыi Беларусi, археалогii i спецыяльных гiстарычных дысцiплiн. Маршрут прайшоў праз населеныя пункты Мураванка – Ліда – Іўе – Гальшаны – Гервяты – Кушляны – Смаргонь – Залессе – Крэва – Баруны. Удзельнікамі гэтага падарожжа сталі студэнты-гісторыкі першага курса, некалькі студэнтаў старэйшых курсаў, а таксама тры першакурснікі з факультэта мастацтваў і дызайну.

Пад час экскурсii мы наведалі шмат цiкавых мясцінаў, убачылі помнiкi архітэктуры нацыянальнага i еўрапейскага значэння: Мураванкаўскую царкву-крэпасць пачатку XVI ст., старажытныя замкi ў Лiдзе (XIV ст.), Крэва (XIV ст.) і Гальшанах (пачатак XVII ст.), мусульманскую мячэць у Iўi (XIX ст.), помнiк архiтэктуры «вiленскага барока» – касцёл (былую ўніяцкую царкву) у Барунах (XVIII ст.), музей Францiшка Багушэвiча ў Кушлянах, «беларускі Нотр-Дам» – касцёл у Гервятах, «Паўночныя Афiны» – музей-сядзiбу Мiхаiла Клеафаса Агiнскага ў Залессi (пачатак XIX ст.).

Акрамя гэтага, наша падарожжа было адметным сустрэчамі з цiкавымi людзьмi. Сярод іх – краязнаўцы і гісторыкідаследчыкі, пісьменнікі: дырэктар Музея Францішка Багушэвіча ў Кушлянах Алесь Жамойцін, лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш, даўні выпускнік нашага факультэта, які на працягу ўсяго маршрута ажыццяўляў высокапрафесiйнае экскурсiйнае суправаджэнне, Віктар Кірэеў, а таксама мула з Іўя Адам Сулейманавіч (таксама – колішні выпускнік беларускага аддзялення філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта).

Паездка, культурная спадчына Гродзеншчыны, знаёмствы са знакамітымі суайчыннікамі зрабілі моцнае ўражанне на першакурснікаў. Слова – самім студэнтам.

Уладзiслаў Казлоўскi: «Экскурсія была неверагодна цікавай і павучальнай. Я атрымаў незабыўныя ўражанні ад падарожжа; ад знаёмства з людзьмі, блізкімі мне па поглядах і інтарэсах; ад наведвання мясцін, звязаных з падзеямі і дзеячамі, якія вызначалі ход нашай гісторыі».

Елена Балабушка: «Кто бы мог подумать, что наш край такой богатый и неординарный на архитектурные сооружения и памятники истории. Это было самое тёплое и интересное путешествие в моей студенческой жизни».

Ліза Станкевіч: «Раніца. Моцны мароз. На небе яшчэ ззяюць зоркі. Прыйшлося пераступіць праз сябе, каб выбрацца з хаты. І нездарма! Мы ўбачылі столькі славутасцяў, пра якія раней толькі чулі. Гэта – не проста паездка, чароўныя краявіды, мора незабыўных эмоцый і выдатных фатаграфій. Гэта незвычайныя відовішчы: царква ў вёсцы Мураванка, Лідскі замак, Крэўскі замак, сядзіба Агінскага і іншае. І ўсё гэта за адзін дзень! Ты глядзіш – і адчуваеш гонар за сваю краіну».

Цімур Банцееў: «Самое запоминающееся место – Костёл Святой Троицы в Гервятах, который называют «белорусский Нотр-Дам». Пленит его массивное величие, экспрессия интерьера, сказочно красивое оформление прилегающей территории, молчаливые статуи в задумчивых позах. Всё это вызывает в душе чувство внутреннего равновесия».

Данііл Багуслаўскі: «Я убачыў сведкі вялікага мінулага маёй Радзімы – замкі і храмы Панямоння! Якая яна прыгожая! Лепш адзін раз убычыць, чым сто раз пачуць! Ашмяншчына і Смаргоншчына вылучаецца «канцэнтрацыяй» замкаў і храмаў на адзінку плошчы. Мне захацелася бы там жыць, адкрыць ля Гальшанскага замка сувенірную краму, стварыць гурток захавальнікаў гістарычнай спадчыны, а ў мястэчку заснаваць музей і цэнтр беларускай культуры. Палац Агінскага ў Залессі таксама мае сваю асаблівую атмасферу. Здаецца вось вось зайграе музыка пачатку ХІХ стагоддзя, з’явяцца гаспадары «Паўночных Афін» і пачнецца баль. Гэта цудоўны край для мастакоў, паэтаў і музыкантаў. Гэтыя мясціны натхняюць і нас».

Аляксей Ларын: «Сядзiба-музей знакамiтага беларускага пiсьменнiка Францiшка Багушэвiча – гэта месца нацыянальнага гонару беларусаў. А сядзіба Залессе ў вячэрні час, аказваецца, становiцца казачным месцам нашай вобласцi».

Ганна Шматко: «Пятніца. На гадзінніку 6:15. На вуліцы добра адчуваецца мароз. У апошні дзень восені мы адправіліся насустрач новым знаёмствам і вялікім каштоўнасцям беларускай зямлі. Мураванка сустрэла нас палаючым марозным сонцам. Я ўбачыла храм ў арэоле ярка-ружовага колеру, і ён здаўся зусім іншым, не такім, як раней. Акрамя гэтай прыгажосці, цікава было ўбачыць адбіткі лапак коцікаў, якія засталіся на цаглінках XVI ст.

Ліда запомнілася сустрэчай і знаёмствам з Леанідам Лаўрэшам і напісанымі ім кнігамі. Мячэць у Іўі найперш уразіла масіўнымі разнымі дзвярмі. Унутры апынаешся ў атмасферы ісламу: чытаць у падручніку пра аль-кітабы ці бачыць іх на фотакартачцы – гэта адна справа, а бачыць сваімі вачыма ды мець магчымасць да іх дакрануцца – зусім іншая.

Кульмінацыяй нашай вандроўкі стаў касцёл у Гервятах. Скляпеністыя аркі, фрэскі, вітражы – ва ўсім адчуваецца гармонія. Стаіш каля вялізных сцен і адчуваеш сябе пясчынкай, а вакол такая прыгажосць – дух захоплівае! Крэўскі замак мы пабачылі ўжо ў поўнай цемры. Цяпер я магу з упэўненасцю сказаць, што была на тым месцы, дзе калісьці вырашаўся лёс Вялікага Княства Літоўскага. Вельмі прыгожым дадаткам быў выгляд неба. Такога нельга ўбачыць у горадзе. Гэта было фантастычнае завяршэнне насычанага і плённага дня!»

Вольга Галуска: «Я даже не могла представить, что у нас есть свой собственный «белорусский Нотр-Дам деПари». Архитектура костела в Гервятах находится на действительно мировом уровне. Внутри он обладает какой-то волшебной умиротворяющей атмосферой. Тебе кажется, будто ты попал в совсем другой мир. Увиденное произвело на меня неизгладимое впечатление. В моей душе что-то перевернулось, и я никак не могла понять, как архитекторы смогли так полно передать всю гамму чувств, весь тот спектр объёма и цвета. В этом сила и гениальность архитекторов.»

Антон Аляксейчык: «З усёй нашай паездкі, якая вельмі мне спадабалася і падарыла ўражанні на ўсё жыццё, мне больш за ўсё запомніўся музей Францішка Багушэвіча ў Кушлянах. Асабліва спадабаўся аповяд краязнаўца Алеся Жамойціна. З якім трапятаннем і беражлівасцю, аказваецца, людзі ўмеюць захаваць нашу вялікую гісторыю. У які раз пераконваюся, як мала мы ведаем пра родны край і як варта ганарыцца яго мінулым».

Яна Апяцёнак: «Паколькі я сама з Віцебскай вобласці, то паездка вельмі ўразіла мяне. Я ўбачыла шмат славутасцяў гэтага рэгіёну. Найбольш ўразілі два помнікі: касцёл у Гервятах і сядзіба-музей Міхаіла Клеафаса Агінскага ў Залессі. І я змагла дакрануцца да нашай багатай гісторыі».

Яўгеній Калеснік: «Многое из увиденного и услышанного на экскурсии меня удивило. Одно дело – изучать историю этих мест по книгам и совсем другое – погрузиться в её атмосферу и увидеть красоту и богатство оставленного ей наследия».

Дзіяна Мелех: «Гэта было адно з найцікавейшых падарожжаў у маім жыцціі. Касцёл у Гервятах захапіў сваёйвелічнасцю і прыгажосцю звонку і ўнутры. Убычыла адзіную ў Беларусі мячэць, даведалася пра асаблівасці рэлігіі, незвычайнай для нас. Велімі спадабалася сустрэча з загадчыкам музея Ф. Багушэвіча, які не толькі цудоўна правёў экскурсію, але і захапіў сваім стаўленнем да нашай Радзімы, да беларускай мовы. Я вельмі ўдзячна за арганізацыю такой пазнавальнай экскурсіі, якая дала мне магчымасць ўбачыць унікальныя помнікі мінуўшчыны і сустрэцца з вельмі цікавымі людзьмі»!

Арцём Маляўка: «В Ивье мне, как представителю католической конфессии, было очень интересно посетитьхрам другой веры. В Гольшанском замке мы сделали огромное количество фотокарточек и получили уйму положительных эмоций».

Вікторыя Лісоўская: «Кожная са славутасцяў адкрывала нам вочы і паказвала, якая цікавая і багатая гістарычная спадчына Гродзеншчыны. Была яшчэ вясёлая дарога, напоўненая смехам, абмеркаваннямі ўбачанага, прыгожымі фатаграфіямі і песнямі».

Святлана МАРОЗАВА, прафесар кафедры гісторыі Беларус,археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, доктар гістарычных навук, прафесар

Поделиться

Читайте также: