Віншаванне рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка з Днём настаўніка

Дарагія Купалаўцы!

Першыя кастрычніцкія дні – асаблівыя для ўсіх, хто нясе людзям веды, дзеліцца сваім вопытам і прафесійнымі кампетэнцыямі, вучыць у школе, выкладае ў каледжы і ўніверсітэце.
У першую нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА.
Я шчыра віншую ўсіх выкладчыкаў, ветэранаў педагагічнай працы і будучых настаўнікаў з гэтым цудоўным святам! Усе мы з асаблівымі пачуццямі ўспамінаем школьныя гады і сваіх настаўнікаў, якія не толькі знаёмілі нас са светам ведаў, але і вучылі адказнасці, сяброўству, справядлівасці. У выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі сваё прызначэнне – раскрываць студэнтам сакрэты будучай прафесіі і матываваць іх на поспех. Заставацца энтузіястамі сваёй справы, крочыць у нагу з часам, лёгка ўспрымаць новыя ідэі, аналізаваць і трансліраваць іх у студэнцкай аўдыторыі – тое, на чым грунтуецца прафесіяналізм выкладчыкаў.
У гэты святочны дзень жадаю ўсёй Купалаўскай сям’і далейшай плённай дзейнасці, зацікаўленых студэнтаў, творчых праектаў і новых дасягненняў!
Няхай Вам заўсёды спадарожнічае поспех і падтрымка калег, кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены глыбокім сэнсам, а вынікі Вашай дзейнасці будуць адлюстраваны ў дасягненнях Вашых студэнтаў!
Моцнага здароўя Вам і добрага настрою, дабрабыту і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў!

Рэктар Ірына Кітурка

Поделиться

Читайте также: