Купалаўцы прынялі ўдзел у Рэспубліканскім балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі
28 чэрвеня купалаўцы сталі ўдзельнікамі маштабнага выпускнога вечара, які прайшоў на пляцоўцы Палаца спорту ў Мінску. Свята сабрала 3 тысячы лепшых маладых людзей з усіх рэгіёнаў краіны, у ліку якіх – 40 выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Павіншаваў выпускнікоў універсітэтаў Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Ён адзначыў, што высокі ўзровень і якасць беларускай адукацыі абявязкова стануць залогам прафесійнага развіцця. Міністр пажадаў не спыняцца на дасягнутым, ісці наперад і працаваць над сабой.
Радзяліла кульмінацыйны момант студэнцтва і рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Купалаўская сям’я правяла вечар з танцамі, музыкай і феерычным шоу на вадзе – «Пунсовыя ветразі».
Нечаканым сюрпрызам для гасцей стаў выхад на сцэну папулярнай расійскай спявачкі Клавы Кокі.
Рэспубліканскае свята стала не толькі віншаваннем для маладых людзей, але і сімвалам завяршэння аднаго раздзела жыцця і пачатку яго новай главы, напоўненай магчымасцямі і надзеямі.
Асаб. інф.
Фота БелТА і з асабістага архіва выпускнікоў