Webometrics: ГрДУ імя Янкі Купалы займае 3359 месца сярод 27 000 універсітэтаў свету, чацвёртую пазіцыю – сярод беларускіх універсітэтаў

У адноўленым рэйтынгу Webometrics, апублікаваным у студзені 2018 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае 3359 месца сярод 27 000 універсітэтаў свету, чацвёртую пазіцыю – сярод беларускіх універсітэтаў.

Рэйтынг Webometrics (Webometrics Ranking of World Universities) разлічваецца групай Cybermetrics Нацыянальнага Даследчага Савета (Іспанія) на аснове ацэнкі папулярнасці інтэрнэт-рэсурсаў у акадэмічным асяроддзі і ўзроўня навуковых публікацый супрацоўнікаў.

На першым месцы ў нацыянальным рэйтынгу Webometrics Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, на другім – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Трэцяе месца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пятае – у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Сярод лепшых універсітэтаў краін-суседак – Варшаўскі ўніверсітэт (401 месца), Тартускі ўніверсітэт (441), Вільнюскі ўніверсітэт (744), Латвійскі ўніверсітэт (1128), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1273). Лідарамі рэйтынгу сярод універсітэтаў свету з’яўляюцца Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

Нагадаем, што ў 2017 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню ўвайшоў у рэгіянальны рэйтынг QS EECA Ranking 2018 і трапіў у ТОП-200 лепшых універсітэтаў краін, якія развіваюцца, регіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Гэта складае 7% ад агульнай колькасці ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія прымалі ўдзел у рэйтынгу.

Ганна КУЛЬБА

Поделиться

Вам может также понравиться...