Кіраўніцтва і студэнты купалаўскага ўніверсітэта ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі ранішнік у Васілішкаўскім домеінтэрнаце

Напярэдадні навагодніх свят кіраўніцтва і студэнты купалаўскага ўніверсітэта ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі ранішнік у Васілішкаўскім домеінтэрнаце.

Гасцямі Васілішкаўскага домаінтэрната напярэдадні Новага года сталі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Ганна Аўдзей, педагог сацыяльны Валянціна Есіна і студэнты ўніверсітэта. Павіншаваць выхаванцаў з Новым годам прыехалі таксама намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ігар Старавойтаў, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама – кіраўнік упраўлення пенсій і дапамогі Аліна Варанюк, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, святары.

Я хачу пажадаць вам радасці, міру, шчасця, сонечных дзён і добрага настрою. У новым годзе сапраўды здараюцца цуды, са святам! – павіншаваў усіх першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў і перадаў інтэрнату сертыфікат на 1500 рублёў.

Варта адзначыць, што ў дзяцей была магчымасць напісаць Дзеду Марозу лісты са сваімі запаветнымі жаданнямі, якія выканаў калектыў юрыдычнага факультэта, удзельнікі праекту «Універсітэт-сад» і Савета валанцёраў ГрДУ імя Янкі Купалы. Кожны выхаванец таксама атрымаў ад пярвічных арганізацый універсітэта «Белая Русь» і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа салодкі падарунак. Асабліва варта падкрэсліць уклад юрыдычнага, педагагічнага, філалагічнага факультэтаў і факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.

Адміністрацыя Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця падзякавала прадстаўнікам Гродзенскага ўніверсітэта за супрацоўніцтва, чуласць і здольнасць суперажываць, уменне і жаданне падтрымаць тых, хто патрабуе дапамогі.

ГрДУ імя Янкі Купалы – гэта наш надзейны і верны сябар. Вялікі дзякуй за тое, што вы раздзялілі з намі гэтае свята, за цёплыя словы і падарункі. Мы жадаем вам у новым годзе дабрабыту, здароўя, захаваць і памножыць усе вашы дасягненні, – падкрэсліў дырэктар установы Здзіслаў Янкевіч.

Пасля таго, як былі раздадзены падарункі, дарослыя разам з дзецьмі вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні і абменьваліся пажаданнямі дабра і поспехаў у новым 2019 годзе.

Дарэчы, штогод студэнтываланцёры і выкладчыкі наведваюць Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і ладзяць там святочныя мерапрыемствы, праводзяць у горадзе і ўніверсітэце акцыі, накіраваныя на дапамогу выхаванцам дома-інтэрната.

Марыя ПАНІЧАВА

Поделиться

Вам может также понравиться...