Старшыня праўлення ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” Марат Маркаў сустрэўся з кіраўніцтвам, супрацоўнікамі і студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта

Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу, падчас якога кожны жадаючы змог задаць госцю свае пытанні. Найбольш актыўнымі сталі будучыя журналісты – студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Каб быць журналістам новага пакалення, трэба атрымліваць яшчэ адукацыю, акрамя журналісцкай, пастаянна знаходзіцца ў працэсе навучання, – адзначыў Марат Сяргеевіч, адказваючы на пытанне пра журналістыку новага пакалення.

Падчас адказу на пытанне пра цяжкасці і іх вырашэнне, Марат Маркаў падкрэсліў, што рабіць інтэрв’ю заўсёды складана. Аднак у працэсе стварэння праграмы “Маркаў. Нічога асабістага” сабралася каманда, з якой атрымалася згенерыраваць якасны кантэнт:

Калі не будзе людзей, якія змогуць прафесійна падысці да справы, то ні адна праграма не атрымаецца. Калі ты выходзіш у эфір і паказваеш свой прадукт – ён аўтаматычна асацыіруецца з табой.

Размаўлялі падчас сустрэчы пра пошук тэмаў для сюжэтаў і працы тэлеканала ў сацыяльных сетках. Абмяркоўваючы перспектывы развіцця тэлебачання, Марат Маркаў адзначыў, што для кожнага СМІ важна не спыняцца на дасягнутым.

Падводзячы вынікі, госць падзякаваў рэктару Ірыне Кітурка і калектыву за цёплы прыём.
У ГрДУ імя Янкі Купалы кіраўнік тэлеканала АНТ наведаў студэнцкі медыяцэнтр, дзе студэнты-журналісты прэзентавалі работу тэлестудыі і ўзялі ў госця інтэрв’ю.

Марыя ПАНІЧАВА

Поделиться

Читайте также: