З Новым годам! З Нараджэннем Хрыстовым!

Дарагія Купалаўцы!
Віншую Вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Новы год і Нараджэнне Хрыстова – сапраўды сямейныя святы. У гэтыя казачныя дні хочацца быць побач з дарагімі для нас людзьмі, дзяліцца добрым настроем і шчыра жадаць толькі найлепшага ў Новым годзе.

Мы, Купалаўцы, – адна вялікая і дружная сям’я, аб’яднаная агульнымі мэтамі і імкненнем да поспеху. Для кожнага з нас 2019 год быў па-свойму асаблівым, напоўненым не толькі руплівай працай, рашэннем надзённых задач, але і яркімі падзеямі, знакавымі перамогамі, адметнымі здзяйсненнямі!

Сардэчна дзякую ўсім Вам, дарагія Купалаўцы, за старанную вучобу, плённую працу, гатоўнасць да пераменаў, актыўную дзейнасць і выдатныя вынікі, якія, быццам мазаіка, складваюцца ў агульны поспех.

За мінулы каляндарны год папоўнілася скарбонка нашых дасягненняў. Купалаўскі ўніверсітэт занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару, пацвердзіў званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці, прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю на адпаведнасць заяўленаму віду – класічны ўніверсітэт.

Надыходзячы год – юбілейны для ўніверсітэта. Пераканана, што ён стане годам новых магчымасцяў, яркіх уражанняў і смелых рашэнняў, якімі мы абавязкова будзем ганарыцца.

Мы – згуртаваны калектыў, якому ўсё пад сілу!

Жадаю, каб сэрца кожнага Купалаўца з першай хвілінай Новага года напоўнілася радасцю, святочным настроем, адчуваннем казкі, цяпла, спакою і кахання! Няхай Вас нязменна суправаджаюць шчасце ў доме, поспех у вучобе і працы, упэўненасць у заўтрашнім дні!

Усім ветэранам, выпускнікам, партнёрам універсітэта жадаю міру, здароўя, стабільнасці, добрага настрою, радасці і новых прафесійных здзяйсненняў!

З Новым годам! З Нараджэннем Хрыстовым!

З найлепшымі пажаданнямі і вялікай павагай,
Рэктар універсітэта
Ірына Кітурка

Поделиться

Читайте также: