У ГрДУ падведзены вынікі прыёмнай кампаніі-2019

Сёлета дружная Купалаўская сям’я гасцінна прыняла 2 352 першакурснікі дзённай, завочнай, вячэрняй форм навучання за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове. Наперадзе іх чакае нялёгкае, але цікавае і насычанае студэнцкае жыццё. Разам са сваімі выкладчыкамі яны будуць ісці наперад, спасцігаць новыя веды, імкнуцца да таго, каб наша краіна квітнела і развівалася. Думкі, перажыванні, хваляванні і чаканні: некаторыя з тых, хто толькі пераступіў парог універсітэта, падзяліліся сваімі першымі ўражаннямі.

Я паступіў на спецыяльнасць “Камп’ютарная фізіка”. Лічу яе ўнікальнай, таму што акрамя праграмавання буду вывучаць электронна-вылічальную тэхніку і фізіку.

Уладзіслаў Скрундзь, фізікатэхнічны факультэт

У ГрДУ імя Янкі Купалы, куды мне параілі пайсці вучыцца калегі, хачу павысіць сваё прафесійнае майстэрства. У будучыні планую стаць выкладчыкам.

Злата Шпак, факультэт біялогіі і экалогіі

Выбраў факультэт фізічнай культуры, бо актыўна займаюся спортам і мару стаць трэнерам.

Марк Шока, факультэт фізічнай культуры

Вельмі люблю прыроду і хачу стаць прафесійным эколагам, каб захаваць яе для наступных пакаленняў. Ва ўсякім разе, накірую ўсе свае намаганні на тое.

Фёдар Марсаў, факультэт біялогіі і экалогіі
Поделиться

Читайте также: